Ворнянский УПК Кантрольная работа па тэме "Сказ" 3 клас Багушэвіч А.І.

 Кантрольная работа па тэме "Сказ" 3 клас 

Варыянт 1

  1. Выберы патрэбны знак прыпынку ў канцы сказа.

Сёлета выдалася сонечная восень (. ? !) Калі выпадае снег (. ? !) Які цудоўны дзянёчак (. ? !)

  1. Выпішы апавядальныя сказы.

Знаёмай сцяжынкай ідзе вучаніца. Змалку гонар свой шануй! Ці ёсць дзе на свеце куток прыгажэйшы, чым наша зямля? Шчаслівай дарогі! Хораша на сэрцы ад ціхай, задушэўнай песні. Якую кнігу ты чытаеш?

3.  Спішы. Падкрэслі галоўныя члены сказа.

Школьны двор звініць дзіцячымі галасамі. На ўскрайку лесу расла старая сасна. Людзі называюць Беларусь лясным і азёрным краем.

  1. Падзяліце тэкст на сказы. У трэцім сказе падкрэсліце галоўныя і даданыя члены сказа.

Ідуць першыя дні восені з бяроз і ліп злятаюць жоўтыя лісточкі збіраюцца ў вялікія чароды птушкі першымі ў далёкую дарогу адправяцца стрыжы

  1. Дапоўні сказы даданымі членамі. Падкрэслі дзейнік і выказнік. Стрэлкамі і пытаннем пакажы сувязь слоў у сказе.

Плывуць хмары. Імжыць дождж. Падзьмуў вецер.

                                   

Варыянт 2

  1. Выберы патрэбны знак прыпынку ў канцы сказа.

Зніклі апошнія чароды гусей (. ? !) Як чыста, як хораша прыбрана (. ? !) Што вы ведаеце пра Вязынку (. ? !)

  1. Выпішы пытальныя сказы.

Знаёмай сцяжынкай ідзе вучаніца. Змалку гонар свой шануй! Ці ёсць дзе на свеце куток прыгажэйшы, чым наша зямля? Шчаслівай дарогі! Хораша на сэрцы ад ціхай, задушэўнай песні. Чаму восень называюць багатай?

  1. Спішы. Падкрэслі галоўныя члены сказа.

Лётаюць у паветры белыя павуцінкі. Вячэрняя смуга навісла над зямлёй. У Беларусі дрымучыя лясы цягнуцца на многія кіламетры.

  1. Падзяліце тэкст на сказы. У трэцім сказе падкрэсліце галоўныя і даданыя члены сказа.

Асыпалася лісце з бяроз і клёнаў чырвоныя ягады рабіны гараць на сонцы з неба даносіцца курлыканне журавоў пакідаюць птушкі родныя мясціны

  1. Дапоўні сказы даданымі членамі. Падкрэслі дзейнік і выказнік. Стрэлкамі і пытаннем пакажы сувязь слоў у сказе.

Пагаслі фарбы. Шумяць дрэвы. Ідзе дождж.

 

 

 

Категория: Методическое объединение | Добавил: anna221960 (13.04.2016) | Автор: Богушевич Оксана Ивановна E
Просмотров: 8772 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 3.4/5
Всего комментариев: 1
1 anna221960   (14.04.2016 11:17) [Материал]
Кантрольная работа састаўлена граматна, метадычна правільна. Прадстаўлены матэрыял дазволіць праверыць веды вучняў па дадзенай тэме.

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]