Кантрольная работа па беларускай мове
Кантрольная работа па беларускай мове па тэме “Сказ” у 3 класе
1 варыянт
1. Выпішыце апавядальны сказ.
На траве заіскрылася раса.
Ці любіце вы збіраць грыбы?
Раскажы мне, бабуля, казку.
2.Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце знакі прыпынку.
Празвінеў званок вучні зайшлі ў клас пачаўся ўрок беларускай мовы
3. Спішыце сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
На лузе вырасла высокая трава
Давайце пойдзем у грыбы
Што без вады плавае
4. Складзіце сказ з прапанаваных слоў. Запішыце яго, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслце галоўныя члены сказа.
На, падаю…ь, белыя, сняж..нкі, з…млю.
5, Дапоўніце сказы словамі па пытаннях. Запішыце атрыманыя сказы.
(Якая?) елачка расце (дзе?).

2 варыянт
1. Выпішыце пытальны сказ.
На траве заіскрылася раса.
Ці любіце вы збіраць грыбы?
Раскажы мне, бабуля, казку.
2.Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце знакі прыпынку.
Пад вечар узняўся вецер густыя хмары навіслі над зямлёй
3. Спішыце сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
Хто там парушае цішыню
Мяккі снег усцілае зямлю
Навекі слаўся, родны край
4. Складзіце сказ з прапанаваных слоў. Запішыце яго, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслце галоўныя члены сказа.
На, раніцай, галінкі, снег, дрэў, лёг.
5, Дапоўніце сказы словамі па пытаннях. Запішыце атрыманыя сказы.
Неба зацягнулі (якія?) (што?).
Категория: Методическое объединение | Добавил: ka123ghg (13.04.2016)
Просмотров: 2442 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]