Кантрольная работа "Нумарацыя мнагазначных лікаў" 4 клас Кухарчык В.І.
Кантрольная работа “ Нумарацыя мнагазначных лікаў” 4 клас
Варыянт 1
1.Выпішыце чатырохзначныя лікі:
24, 859, 2001, 73568, 3480

2.Знайдзіце значэнне выразу.
3008 – ( 463 – 32 • 3)

3.Параўнайце і пастаўце знак <, > або =
6800кг * 68т
1/4 г * 15мін
123 см * 13дм
2г 30мін * 230мін
8000кг * 8т
5м * 61дм

4.Рашыце задачу.
З двух гарадоў, адлегласць паміж якімі 520км, адначасова выйшлі насустрач адзін аднаму два цягнікі і сустрэліся праз 4 гадзіны. Адзін цягнік ішоў з хуткасцю 60 км/г.
З якой хуткасцю ішоў другі цягнік?

5.Рашыце задачу.
Шырыня прамавугольніка 5 см, а даўжыня ў 3 разы большая. Знайдзі перыметр прамавугольніка.

Варыянт 2
1.Выпішыце пяцізначныя лікі:
46780, 35, 235, 38594, 734

2.Знайдзіце значэнне выразу.
34 + ( 846 – 7 • 12)

3.Параўнайце і пастаўце знак <, > або =
4900кг *49т
1/6 г * 55мін
161 см * 17дм
1г50мін * 150мін
350кг * 3ц
2г * 100мін

4.Рашыце задачу.
З двух партоў, адлегласць паміж якімі 330км, адначасова выйшлі насустрач адзін аднаму два цеплаходы, якія сустрэліся праз 3 гадзіны. Адзін цягнік ішоў з хуткасцю 60км/г. З якой хуткасцю ішоў другі цеплаход?

5.Рашыце задачу.
Даўжыня прамавугольніка 10 см, а шырыня ў 3 разы меншая. Знайдзі перыметр прамавугольніка.
Категория: Методическое объединение | Добавил: keshaKU (13.04.2016)
Просмотров: 1875 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]