Свята спорта і здароўя Выхавальнік ГПД Праскiна А. К.
[ Скачать с сервера (43.5 Kb) ]11.02.2013, 19:59
Свята спорта і здароўя  
Выхавальнік ГПД    Праскiна  А. К.

Задачы:
фарміраваць каштоўнасці здаровага ладу жыцця;
садзейнічаць развіццю спрыту, хуткасці рухаў; выхоўваць ўстойлівую
цікавасць да рухальнай дзейнасці.


Абсталяванне:  кеглі, шыльды з надпісамі, малюнкі з карыснымі прадуктамі, лыжкі, пакеты, галёшы, маленькія мячы, 2 кошыкі, мяшкі, паветраныя шары.

Задачы: фарміраваць каштоўнасці здаровага ладу жыцця; садзейнічаць развіццю спрыту, хуткасці рухаў; выхоўваць ўстойлівую цікавасць да рухальнай дзейнасці. 

Абсталяванне: кеглі, шыльды з надпісамі, малюнкі з карыснымі прадуктамі, лыжкі, пакеты, галёшы, маленькія мячы, 2 кошыкі, мяшкі, паветраныя шары.

Ход мерапрыемства
Вядучая: Мы ў спартыўную залу цяпер
Запрашаем усiх дзяцей!
Свята спорта i здароўя
Пачынаецца ў дзяцей
- Спачатку мы прывiтаем нашы каманды: каманда "Апельсiнкi” фiзкульт…
Усе разам: Ура!
- Каманда "Вiтамiнкi” фiзкульт…
Усе разам: Ура!
- Усе мы хочам быць здаровымi, моцнымi, прыгожымi. I сёння мы з вамi паспрабуем разабрацца, што дапаможа нам такiмi стаць. (Пад музыку з’яўляюцца Заяц i Воўк. Воўк даганяе Зайца).
Воўк: Ну!Заяц, пачакай! Я зусiм запыхаўся.
Заяц: А я, Заяц, малайчына, адважны, дужы. Гэта, Воўк, таму, што я клапачуся аб сваiм здароўi з самога дзяцiнства. Вяду здаровы лад жыцця. А ты, ведаеш, Воўк, што самае дарагое ў жыццi?
Вядучая: А вы дзецi, ведаеце? (Адказы дзяцей). Правiльна – гэта здароўе.
Воўк: Заяц, я таксама хачу быць здаровым.
Вядучая: Воўк, мы с дзеткамi можам цябе навучыць, як стаць здаровым. Уважлiва паслухай, якiя дэвiзы у нашых каманд.
Каманда "Вiтамiнкi”
Хто з зарадкай дружыць смела,
Хто з рання ганяе лень,
Будзе смелым i ўмелым,
I вясёлым цэлы дзень.
Каманда "Апельсiнкi”
Мы з зарадкi пачынаем
Дружна ўсе з рання,
Каб меней звяртацца
За парадай да ўрача.
Воўк: Зразумеў! Заўтра ранiцай зраблю зарадку i заўсёды буду здаровым.
Заяц: Воўк, нiчога ты не зразумеў.
Воўк: Ну што яшчэ?
Заяц: Зарадку трэба рабiць не адзiн раз, а кожны дзень.
Вядучая: Воўк, ты паслухай, што азначае здаровы лад жыцця. Ёсць тры закона:
Закон 1.Каб здаровым быць, трэба рэжыма дня прытрымлiвацца.
Воўк: Рэжым? Першы раз чую. Ляжым – ведаю, бяжым – ведаю, а што такое рэжым – не ведаю.
Вядучы: Дзецi, а вы ведаеце, што такое рэжым? (Адказы дзяцей). Гэта распарадак дня, калi ў адзiн i той жа час трэба ўставаць, рабiць зарадку, мыцца, есцi, рабiць урокi, гуляць, лажыцца спать.
Воўк: Зразумеў, зразумеў!
Каб вы нiколi не хварэлi,
Каб шчокi румянцам чырванелi,
Каб было здароўе ўпарадку,
Усiм з ранiцы трэба займацца зарадкай.
Гульнявы комплекс
Ва ўсiх свая зарадка.
Раз – прысядка,
Два – прыжок,
I зноў прысядка,
Зноў прыжок
Заяч’я зарадка.

А кацяняты спiнкi выгнуць
I бязшумна з месца прыгнуць .

Толькi мiшка касалапы:
Ён разводзiць свае лапы:
То адну, то усе разам,
А калi зарадкi мала,
Пачынае ўсё cпачатку.

Вавёркi скачуць вельмi хутка,
Машуць хвосцiкам пушыстым.
Могуць у хованкi гуляць,
I ад Воўка ўцякаць.
Гульня
(Воўк з завязанымi вачыма ловiць дзяцей)
Воўк: Ух!Адпачыць бы. Хтосьцi курыць у лесе, чую табачны дым (нюхае).
Вядучая: Дзецi, раскажыце Ваўку, чым небяспечна курэнне. (Адказы дзяцей).
Курэнне наносiць вялiкую шкоду здароўю. Хто курыць, той часта хварэе, у таго жаўцеюць i баляць зубы, курэнне вызывае кашаль i перашкаджае нармальнаму дыханню. Той, хто курыць, шкодзiць не толькi свайму здароўю, але i здароўю iншых, таму што яны дыхаюць гэтым ядавiтым дымам.
Дзецi, скажыце Ваўку, што яшчэ можа адбыцца, калi курыць у лесе. (Адказы дзяцей). Правiльна, у лесе можа разгарэцца пажар!
Воўк: Я ўсё зразумеў.Курыць – здароўю шкодзiць.
Вядучая: Вось, малайчына, сам сказаў
Закон 2 здаровага ладу жыцця. Шкодныя звычкi – пагроза для жыцця.
Воўк: Вам добра, вы у школу ходзiце, вас вучаць. А я ў лесе жыву. Мяне нiхто нiчаму не вучыць. Дапамажыце мне разабрацца, што добра, а што дрэнна.
Гульня "Что такое хорошо, а что такое плохо?!”
Воўк: Ну, цяпер я ўсё зразумеў. Ранiцай буду рабiць зарадку i адкажуся ад шкодных звычак. А далей та што?
Вядучая: Застаўся трэцi закон.
Закон 3. Хто правiльна харчуецца, за здароўе не хвалюецца.
(Выбар журы)
Гульня – эстафета "Карысныя прадукты”>
Воўк: Гэта ж трэба, засталося самае смачнае! Але цяпер я ведаю, што на самой справе карысна. Усе вашы Законы буду выконваць. А цяпер дзецi я хачу гуляць.

Гульнi – эстафеты
1. Перадача эстафетнай палачкi.
2. Катанне на <<санках>> (пакетах).
3. Перанясi сняжкi (шарык у лыжцы).
4. Лыжная эстафета(бег у галошах).
5. Сабраць усе надуўныя шары у мяшок.

Падвядзенне вынiкаў.
Уручэнне грамат.
Развiтанне з гасцямi.
Гульня з шарыкамi пад музыку.
Категория: Разработки воспитательных мероприятий | Добавил: Марина | Теги: Свята спорта, Праскiна А. К., і здароўяэ Выхавальнік ГПД
Просмотров: 2017 | Загрузок: 168 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]