Стымулюючы занятак па беларускай мове 3«А» клас Настаўнік Ластоўская Т.У.
[ Скачать с сервера (32.5 Kb) ]11.02.2013, 19:12
Стымулюючы занятак па   беларускай мове 3«А» клас  
Настаўнік  Ластоўская Т.У.

Тэма. Прыстаўка

Мэта: пазнаёміць з паняццем прыстаўка.

Задачы: садзейнічаць фарміраванню ўменняў вызначаць прыстаўку;удасканальванню ўменняў вызначаць корань у слове; 

стварыць умовы для развіцця вуснай мовы вучняў, уменняў разважаць, працаваць ў групах і парах;садзейнічаць выхаванню сяброўскіх адносін.

Абсталяванне: сігнальныя карткі, карткі з заданнямі, табліца, магнітафон.

Тэма. Прыстаўка 

Мэта: пазнаёміць з паняццем прыстаўка.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню ўменняў вызначаць прыстаўку;
удасканальванню ўменняў вызначаць корань у слове; стварыць умовы для развіцця вуснай мовы вучняў, уменняў разважаць, працаваць ў групах і парах;
садзейнічаць выхаванню сяброўскіх адносін.
Абсталяванне: сігнальныя карткі, карткі з заданнямі, табліца, магнітафон.

Ход занятка
I.Арганізацыйны момант.
Хвілінка ветлівасці.
Настаўнік: Добры дзень! Вітаю вас! Я рада вас бачыць! Я жадаю вам добрай працы, прыемнага настрою, усмешак і новых адкрыццяў.

Эпіграф урока:
Вучэнне- гэта радасць,
Вучэнне- гэта праца,
Вучэнне- гэта карысць,
Вучэнне- гэта зло?

Настаўнік: На працягу ўрока мы паспрабуем даследваць ролю вучэння ў нашым жыцці.

Заданне №1
Знайдзі частку слова, якой адрозніваюцца роднасныя словы( прыстаўку), і вызначы яе знакам .
уваход выехаць надрэзаць расказаць
пераход заехаць парэзаць падказаць
выхад наехаць зрэзць адказаць
падыход прыехаць абрэзаць пераказаць

Заданне№2
Злучы лініямі роднасныя словы. Вызначы ў іх прыстаўкі.(Работа ў парах)
перанесці прыдумаў знесці
выдумаў занесці абдумаў
прыбег выбег падбег

Заданне№3
Утвары пры дапамозе дадзеных прыставак словы.Запішы іх, вызначы прыстаўкі.
пад-, вы-, пры-, раз-

Заданне№4
Пры дапамозе прыставак ад дадзеных каранёў утвары новыя словы. Запішы, вызначы ў словах корань і прыстаўку.(Работа па варыянтах)
-чыт, -піс, -мыць, -сад

Фізкультхвілінка
Заданне№5

Да дадзеных слоў падбяры антонімы. Вызначы ў словах прыстаўкі.
адляцелі-____________ загарнулі-_______________
уключылі-___________ выйшлі-_________________
заклеіў-_____________ вынесла-________________
падплыла-___________ прыбяруць-______________

Заданне№6
Дапішы прыстаўкі, якія падыходзяць па сэнсе,вызначы іх знакам.
______йсці да лесу, _______маляваць на аркушы, _______ступіць на нагу, _______ бачыць у садзе, ______хаваць за дрэва, _______ехаць з горкі, ______рабіць з паперы, _______біць вазу, ______піліць палена, ______бегчы са школы.

Заданне№7
Перакладзі сказы на беларускую мову і запішы, захоўваючы нормы беларускага правапісу. Вызначы ў словах прыстаўкі.(Работа ў групах)
1 група
Школьники обсадили деревцами школьный пруд.
Женя чисто списал предложение в тетрадь.
2 група
Всё лето листья подставляли солнцу свои животики.
Я отправился за пчёлками в березняк.

Абагульненне :
-Што называецца прыстаўкай?
-Для чаго служыць прыстаўка?

Рэфлексія.
-Вернемся да нашага эпіграфа.Растлумачце, што для вас вучэнне?
-Ці можа вучэнне быць злом? Калі? (Адказы, разважанні вучняў.)
Категория: Разработки уроков | Добавил: Марина | Теги: Настаўнік Ластоўская Т.У., па беларускай мове, Стымулюючы занятак, 3«А» клас
Просмотров: 5851 | Загрузок: 640 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]