Кантрольная работа па беларускай мове ў 4 класе
Варыянт 1 1. Выпішы сказы з аднароднымі членамі. Падкрэслі іх. Вучні дапамагаюць убіраць дарослым ураджай. Вучні дапамагаюць убіраць дарослым буракі, моркву, капусту. Руплівыя пчолы збіраюць мёд. Руплівыя і працавітыя пчолы збіраюць мёд. 2. Дапоўні сказы аднароднымі членамі і запішы іх. На стале ляжалі ..., ..., ... . Сярожу да школы купілі новыя школьныя прылады: ..., ..., ... . 3. Спішы сказы, пастаў знакі прыпынку. Ручаёк уецца пеніцца журчыць. Вясной птушкі спяваюць у лясах у садах. Дзеці збіралі баравікі лісічкі сыраежкі. 4. Спішы сказ, устаў прапушчаныя літары, пастаў знакі прыпынку. Падкрэслі галоўныя члены і выпішы словазлучэнні. Даша вывучае п..ходжанне назваў г..р..доў вёсак р..к азёр. 5. Запішы адказ на пытанне. Якія вялікія рэкі цякуць у Беларусі? Варыянт 2 1. Выпішы сказы з аднароднымі членамі. Падкрэслі іх. Ціха бярозка шаптала, ледзь варушыла галлём. Да кармушкі прыляцелі сініцы, снегіры. Над азярком паднялася вясёлка. У нашым двары расце шмат розных дрэў. 2. Дапоўні сказы аднароднымі членамі і запішы іх. У рэках Беларусі водзяцца ..., ..., ... . Самалёт ляцеў над ..., ..., ... . 3. Спішы сказы, пастаў знакі прыпынку. Бурліць плюскоча крынічка. Расказвае яна нешта таямнічае. Вербалоз вольха чаромха прасціраюць да яе свае тонкія галінкі. 4. Спішы сказ, устаў прапушчаныя літары, пастаў знакі прыпынку. Падкрэслі галоўныя члены і выпішы словазлучэнні. Апр..наюцца ў ..ёплыя футры зайцы г..рнастаі ласкі. 5. Запішы адказ на пытанне. Якія ягады растуць у лесе? | |
Просмотров: 7773 | |
Всего комментариев: 0 | |