Кантрольная работа 3 клас па тэме “Назоўнік”
Кантрольная работа 3 клас па тэме “Назоўнік”

1. Выпішыце назоўнікі:
рабіць, дуб, моцны, песня, кветкі, падскочыў, радасць, , галасісты, вецер

2. Запішыце назоўнікі ў тры слупкі (жаночы, мужчынскі, ніякі род):
мора, кропля, снег, гняздо, вясна, хмара, дождж

3. Запішыце сказы. Абазначце лік назоўнікаў. У першым сказе падкрэсліце галоўныя члены сказа:
Цёмная ноч насоўвалася на лес. Лясныя азёры пакрыліся бліскучым лёдам. Мільганула рыжым хвастом ліса.

4. Запішыце сказы, замяніўшы словы ў дужках па сэнсе:
У (сакавік) вяртаюцца на (радзіма) гракі. З (шум) панясуцца з (горы) ручаі.

5. Са слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік назоўнікаў:
За, пачынаўся, вёскай, лес, стары. Каля, расла, разгалістая, дарогі, хвоя.
Категория: В помощь учителю | Добавил: grazhul71 (14.04.2016) | Автор: ГУО "Михалишковская СШ" E
Просмотров: 14793 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 3.3/44
Всего комментариев: 1
0  
1 Марина   (14.04.2016 15:28) [Материал]
На маю думку, заданне нумар тры вельмі аб'ёмнае. Падкрэсліць галоўныя члены сказа лепш у чацвёртым нумары. А дзе другі варыянт?  smile

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]