Палажэнне аб класным кіраўніку ў гімназіі №1 г.п. Астравец
Палажэнне
Аб класным кіраўніку ў гімназіі №1 г.п. Астравец


1.    Агульныя палажэнні
1.1. Класны кіраўнік назначаецца загадам дырэктара школы па прапанове намесніка дырэктара па вучэбна – выхаваўчай або выхаваўчай рабоце з улікам меркавання калектыва класа і педагогаў, як правіла, на ўвесь перыяд навучання гэтага класа з уліку штатных настаўнікаў, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю.
1.2.Класны кіраўнік назначаеца на кожны клас, непасрэдна падпарадкоўваецца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце, адказвае за арганізацыю і каардынацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў замацаваным за ім класе.
1.3.Арганізацыйную і выхаваўчую дзейнасць класны кіраўнік класа ажыццяўляе ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь " Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”, " Аб правах дзцяці”, Канцэпцыяй аб адукацыі і выхаванні , абаронай Калегіяй МА Рэспублікі Беларусь №24 ад 30.11.1999 г. , Праграмай выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.
1.4.Класны кіраўнік у сваей працы ўзаемадзейнічае з педагогам – арганізатарам, сацыяльным педагогам, педагогам – псіхолагам, , настаўнікамі, медыцынскімі работнікамі школы, бацькамі вучняў.
1.5.Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці класнага кіраўніка класа з’яўляюцца кампетэнтнасць, гуманізм, справядлівасць, паважныя адносіны да асобы, адказнасць, дабряня, падтрымка і індывідуальны падыход, якія садзейнічаюць стварэнню псіхалагічна – камфортных умоў для кожнага вучня і форміраванню згуртаванага калектыву.Класны кіраўнік павінен паважаць чалавечую годнасць, будаваць свае ўзаемаадносіны з вучнямі, бацькамі, калегамі на аснове дыялога, наладжвання кантактаў, узаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем падлеткаў і моладзі.
2.  Псіхолага – педагагічныя асновы дзейнасці і абавязкі класнага кіраўніка.
2.1 Фарміраванне асобы, духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіцце кожнага вучня, яго станаўленне, як грамадзяніна і прафесіянала.
2.1 Фарміраванне ў вучняў класа агульначалавечых норм гуманістычнай маралі, культуры адносін, патрэбнасці ў духоўных каштоўнасцях.
2.3 Выхаванне нацыянальнай свядомасці, патрыятызму, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
2.4 Развіцце і захаванне традыцый школы, знаемства і засвойванне норм і правілаў унутранага распарадку, праў і абавязкаў вучняў у калектыве, садзейнічанне развіццю вучнеўскага самакіравання.
2.5 Садзейнічанне самапазнанню і самавыхаванню, творчаму самаразвіццю індывідуальнасці кожнага вучня на аснове ўсебаковага навучэння (ва  ўзаемадзейнасці з педагогам – псіхолагам і сацыяльным педагогам) вучняў класа, іх індывідуальных асаблівасцей, арганізацыі вольнага часу, садзейнічанне прафесіянальнай арыентацыі школьнікаў.
2.6. Узаемадзеянне з сям’ей, педагогам – псіхолагам, сацыяльным педагогам школы  ў мэтах дасягнення адзінства патрабаванняў і ўзгаднення дзеянняў калектыва школы і сям’і вучняў.
2.7 Клопат аб стварэнні ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасці вучняў, захаванні кантынгенту класа.
2.8 Клапат аб бяспечнай жыццядзейнасці маральнай і сацыяльнай абароне вучняў, фарміраванне на працягу навучання здаровага ладу жяцця, прафілактыка шкодных звычак і СНІДу, садзейнічанне арганізацыі харчавання і медыцынскага  вучняў. Арганізацыя работы па прафілактыцы процівапраўных паводзін школьнікаў.
2.9 Планаванне арганізацыі выхаваўчага працэсу, грамадска – карыснай дзейнасці, адпачынку, аздараўленне вучняў класа ў пазаўрочны і канікулярны час, арганізацыя і правядзенне работы з вучнямі ў суботу.
2.10 Удасканальванне свайго педагагічнага і метадычнага ўзроўню, павышэнне кваліфікацыі на курсах, семінарах, практыкумах, канфірэнцыях і г.д.
                                             3.  Правы класнага кіраўніка
3.1.  Ствараць сваю педагагічна абгрунтаваную сістэму выхавання, выбіраць формы, метады, шляхі і срокі выхаваўчай дзейнасці  ў класе з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў, схільнасцей і каштоўнасных арыентацый вучняў. Дабівацца спрыяльных умоў для арганізацыі сваіх функцый.
3.2 Весці педагагічна – абгрунтаваныя назіранні за вучнямі. Вывучаць соцыум і асяроддзе школьнікаў. Выкарастоўваць атрыманыя звесткі ў выхаваўчых мэтах.
3.3. Уносіць на разгляд дырэктара школы, педагагічнага савета і метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў прапановы па ўдасканальванню вучэбна – выхаваўчага працэсу.
3.4. Прысутнічаць на вучэбных занятках, экзаменах, пазашкольных мерапрыемствах, якія праходзяць ў класе, школе.
3.5. Уносіць па ўзгадненню з класам прапановы аб аказанні неабходнай матэрыяльнай дапамогі , аб вынясенні вучням класа дысцыплінарных мер уздеяння за парушэнне ўстаноўленых правілаў унутранага распарадку школы і норм паводзін.
3.6. Прыцягваць прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, органаў правапарадку, культурна – асветніцкіх устаноў да выхавання, арганізацыі вольнага часу вучняў і прафілактыкі праванарушэнняў.
3.7. Абараняць свій гонар, уласную і прафесіянальную годнасць. Атрымліваць заахвочванні за паспяховую працу.

                           4. Арганізацыя работы класнага кіраўніка
4.1. Вядзе ўстаноўленую ў школе дакументацыю класа, у тым ліку дзеннік класнага кіраўніка, улік наведвання вучнямі школы.
4.2. Арганізуе дзейнасць па фарміраванню калектыва, асобы кожнага навучэнца, ажыццяўляе планамерны і мэтанакіраваны выхаваўчы працэс у класе.
4.3. Плануе сваю работу з вучнямі з улікам спецыфікі і асаблівасцей класа на аснове плана вучэбна – выхаваўчай дзейнасці школы на вучэбны год.
4.4. Удзельнічае ў рабоце метадычных аб’яднанняў класны’х кіраўнікоў з мэтай аказанне метадычнай і практычнай дапамогі ў арганізацыі правядзенне работы, павышэнне кваліфікацыі, абагульненне і распаўсюджванне наяўнага вопыту работы класных кіраўнікоў. Па неабходнасці,  да ўдзелу ў дзейнасці метадычнага аб’яднання запрашаюцца педагог сацыяльны, педагог – арганізатар, педагог – псіхолаг, навучэнцы.
4. Ацэнка работы класнага кіраўніка.

Работа класнага кіраўніка ацэньваецца па ўзроўню адказных адносін да выпаўнення сваіх  абавязкаў,вызначаных па выніках:
4.5. праверкі выканання плана выхаваўчай работы па выніках чвэрці ці паўгоддзя;
*    праверкі ўстаноўленай дакументацыі;
* наведванне пазакласных мерапрыемстваў, праводзячых класным     кіраўніком;
* субяседванне з адміністрацыяй гімназіі;
* анкіцираванне вучняў і іх бацькоў.




Категория: Методическое объединение | Добавил: Марина (24.01.2012)
Просмотров: 3575 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]