Кантрольная работа па тэме “Сказ” 2 клас. Гудогайская СШ

Кантрольная работа па тэме “Сказ”

2 клас

Варыянт 1

1. Выпішы сказ.

    З,  выраю,  вяртацца, птушка.

    З выраю вяртаюцца птушкі.

    Сонца свеціць яркі.

2. Спішы сказы. У канцы кожнага сказа пастаў патрэбны знак прыпынку.

    У мянеёсць маленькае кацянё  Мурзік

    Так цікава за ім назіраць

    А ты не хочаш мець такога пацешнага коціка

3. У кожным сказе знайдзі і падкрэслі  словы,  якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, адной і дзвюма лініямі.

    Ціха шэпчуць дрэвы.

    Жаваранкі кружацца ў небе.

4. Са слоў кожнага радка складзі сказ. Запішы атрыманыя сказы.

    на, чарнеюць, праталіны, узгорках

    веснавая, крочыць, па, раніца, зямлі

5. Выпраў памылкі ў афармленні сказаў.

         Дзяцел – лясны будаўнік.  кожную вясну ён новую хатку будуе  А леташнюю пакідае іншым птушкам  

 

Варыянт 2

1. Выпішы сказ.

     Хлопчык, задача, рашаць.

     Хлопчык рашыў задачу.

     Хутка пачацца канікулы.

2. Спішы сказы. У канцы кожнага сказа пастаў патрэбны знак прыпынку.

  Я люблю чытаць апавяданні пра жыццё жывёл

    А ты любіш чытаць пра звяроў і птушак

    Чытайце кнігі пра жывёл

3. У кожным сказе знайдзі і падкрэслі  словы,  якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, адной і дзвюма лініямі.

    Восенню апусцелі палі.

    Птушкі адляцелі ў вырай.

4. Са слоў кожнага радка складзі сказ. Запішы атрыманыя сказы.

    хораша,  раніцай,  на,  лузе,  летняй

    высока,  у,  звініць,  небе,  жаваранак

5. Выпраў памылкі ў афармленні сказаў.

       Хлопчык сядзеў у трамваі.  на прыпынку ўвайшла бабуля.  хлопчык  ўстаў і                  прапанаваў бабулі сесці

 

 

 

 

 

Категория: Методическое объединение | Добавил: Марина (12.04.2016)
Просмотров: 4646 | Рейтинг: 4.3/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]