Платная група па беларускай мове 2 “В” клас Настаўнік: Шукяловіч Н.К.
[ Скачать с сервера (42.5 Kb) ]10.02.2013, 21:15

Платная група па беларускай мове 2 "В” клас 

Настаўнік: Шукяловіч Н.К. Тэма. Правапіс ў (у нескладовага)

Мэты: стварыць умовы для вывучэння правапісу літар у-ў, замацавання ведаў, уменяў і навыкаў па дадзенай
тэме; садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнаці вучняў праз розныя формы работы і гульнявую дзейнасць; садзейнічаць выхаванню цікавасці да беларускай мовы.

Абсталяванне: сонейкі і хмаркі для рэфлексіі, прэзентацыя, карткі з заданнямі для парнай і групавой работы, малюнкі для падарожжа, магнітафон.

Платная група па беларускай мове 2 "В” клас 
Настаўнік: Шукяловіч Н.К.
Тэма. Правапіс ў (у нескладовага)
Мэты: стварыць умовы для вывучэння правапісу літар у-ў, замацавання ведаў, уменяў і навыкаў па дадзенай тэме; садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнаці вучняў праз розныя формы работы і гульнявую дзейнасць; садзейнічаць выхаванню цікавасці да беларускай мовы.
Абсталяванне: сонейкі і хмаркі для рэфлексіі, прэзентацыя, карткі з заданнямі для парнай і групавой работы, малюнкі для падарожжа, магнітафон.
Ход занятка
1.Арганізацыйны момант.
Як песню вясной жаўруковую,
Шануй беларускую мову!
Шануй і любі яе, родную,
Каб мог ты на её заспяваць,
Каб мог і зімою халоднаю
Той песняй сяброў саграваць.

- Пачынаем урок беларускай мовы. А пачнём з таго, што вызначым надвор’е свайго настрою. Пакажыце з дапамогай сонейкаў і хмарак, які настрой у вас у пачатку урока?

2.Паведамленне тэмы урока. Вызначэнне мэт урока.
- А вось тэму урока вы даведаецеся, калі ўставіце ў словах верша прапушчаныя літары.
Да…ганогі, да…ганосы,
Ён за…сёды ходзіць босы.
Па балоце, па л..жку,
Па расістым м…ражку. (Мурог-высокая сакавітая трава)

-Звярніце ўвагу на літары, якія ўставілі і вызначце тэму ўрока.
-З дапамогай картак (+,-,?) давайце вызначым узровеннь вашых ведаў па гэтай тэме.
+ ведаю
? сумняваюся
- не ведаю
-Давайце паставім мэты, чаму вы павінны навучыцца на ўроку.
- А для таго, каб нам з вамі было цікава, сёння мы бедзем не проста вучыцца граматна і акуратна пісаць, а яшчэ мы будзем дапамагаць лесавічку папасці дадому. Падарожжа далёкае, цікавае, але дастаткова складанае, так як на нашым шляху моуць сустрэцца розныя прыгоды і нечаканасці. Я лічу, что вы зімі абавязкова справіцеся, таму што ўсевычні нашага класа смелыя, дружныя, разумныя і знаходлівыя.
- І так, падарожжа пачынаецца.

Толькі ў лес мы ўвайшлі,
На нас напалі камары,
І тут, і тут, і тут.
Далей у лесе мы блукаем
Мядзведзя сустракаем.
Усё ідзём, ідзём, ідзём.
Перед намі вадаём.
Прыгаць мы ўжо умеем.
Вадаём мы адалеем.

3.Праца над тэмай урока.
-Ціха, дзеці, будзьце ўважлівыя. Нехта падсцерагае Лесавічка.
Хто зімой халоднай,
Ходзіць злы галодны. (воўк)
- Каб прадоўжыць свой шлях, трэба ўспоўніць, калі ў беларускай мове пішацца ў.
(праца над правілам)

- А на нашым шляху з’явілася мудрая Чарапаха з цікавымі гульнямі для вас. Ну што гуляем?. Тады ўвага.
(прэзентацыя-трэнажор "Правапіс у-ў)

- Уперадзе нас чакае Ўдаў. Якое ж заданне ён нам падрыхтаваў?
Ён прапануе нам пагуляць у гульню "Перакладчыкі”. Неабходна перакласці словы на беларускую мову.
Скамейка, учитель, девочка, прозвенел, травка, космонавт, деревце, строитель,лев, сказал, садовник, правда, волк.
-Тры словы запішыце ў сшытак і падкрэсліце ў.
Фізкультхвілінка
- Адпачнём і выканаем танец "Полька Янка”
- Мы працягваем сваё падарожжа з Лесавічком. Але ж хто да нас набліжаецца? Гэта Грыб Баравік са сваім сынішкам, які ўжо вучыцца ў грыбной школе. Ён ніяк не можа справіцца з дамашнім заданнем. Давайце дапаможам яму.
Паслухайце заданне, якое вы будзеце выконваць у групах. Трэба ў словах уставіць літару ў обо у.
Заданне 1 групе
К..ранятка, чара..нік, крана..шчык, Я..ген, б..рак, паля..нічы, аг..рок.
Заданне 2 групе
Р..чка, ласта..ка. пав..чок, дрэ..ца, шпако..ня, м..хамор, ла..ка.

Заданне 3 групе
Тра..ка, к..ток, дзя..чынка, мат..ля, Пятр..сь, наста..нік, Магілё.. .
-Праверым работу груп.
- Што гэта? Возера? Як жа нам перайсці на другі бераг? А перавязе нас Кракадзіл, калі мы выканаем яго заданне. А заданне наступнае, зараз вы будзеце настаўнікамі. Вам трэба праверыць, ці ў кожным слове правільна напісаны літары ў і у. Гэту работу вы зробіце ў парах.
Вавёрка
Дзяўчынкі пайшлі у лес у суніцы. З імі быу сабака Тўзік. Раптам Тўзік кінуўся да хвоі. На галінках дрэуца яны ўбачылі пушыстўю вавёрку.
- Праверым, як у вы папрацавалі ў ролі настаўнікаў.
Фізкультхвілінка
Толькі ў лес мы ўвайшлі,
На нас напалі камары,
І тут, і тут, і тут.
Далей у лесе мы блукаем
Мядзведзя сустракаем.
Усё ідзём, ідзём, ідзём.
Перед намі вадаём.
Прыгаць мы ўжо умеем.
Вадаём мы адалеем.

- А хто ж чакае наперадзе?
Хто ж такі ў асеннім лесе
Між асінак дзвюх
Сетку белую павесіў,
Каб лавіла мух? (павук)

- Каб выпутацца з павуціны павучка, трэба напісаць невялікі дыктант.

Вожык
Тата вярнуўся з лесу. Ён прынёс вожыка. Вожык ляжаў у кутку. Пеця наліў у талерку малака і паставіў каля вожыка. Раніцай Пеця занёс вожыка ў школу.
- Выканаем самаправерку. Паглядзіце на экран і праверце напісаны вамі дыктант.

4. Падвяденне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Апошнюю перашкоду мы пераадолелі і Лесавічок вярнуўся дадому і таксама прапануе вам пагуляць у гульню "Збяры слова”.
з у д к я й
- Што Лесавічок гаворыць вам на развітанне?

- Ацаніце сваю работу на ўроку. Прадоўжыце сказ.
*На ўроку я працаваў……..
*Сваёй працай на ўроку я ……
*За ўрок я …..

Категория: Разработки уроков | Добавил: Марина | Теги: Платная група па беларускай мове 2
Просмотров: 5807 | Загрузок: 1036 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]