Падтрымліваючы занятак па беларускай мове 2 “Б” клас Настаўнік Сцепаняк М.Ч.
[ Скачать с сервера (2.66 Mb) ]10.02.2013, 20:57
Падтрымліваючы занятак па беларускай мове 2 "Б” клас 
Настаўнік Сцепаняк М.Ч.

Тэма. Вымаўленне і перадача на пісьме спецыфічных гукаў беларускай мовы [дз’],  [ц’].

Мэта. У канцы занятка дзеці павінны правільна вымаўляць словы з гукамі  [дз’],  [ц’], ведаць пры дапамозе якіх літар яны
перадаюцца на пісьме.

Задачы: стварыць умовы для замацавання правільнага вымаўлення і перадачы на пісьме гукаў [дз’],  [ц’]; садзейнічаць пашырэнню слоўнікавага запаса вучняў, развіццю мовы; пазнаёміць з назвамі птушак, выхоўваць любоў да роднай прыроды.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютар, прзентацыя "Птушкі Беларусі”, "Гукі [д], [т]”(1.6)


Падтрымліваючы занятак па беларускай мове 2 "Б” клас 
Настаўнік Сцепаняк М.Ч.
Тэма. Вымаўленне і перадача на пісьме спецыфічных гукаў беларускай
мовы [дз’], [ц’].
Мэта. У канцы занятка дзеці павінны правільна вымаўляць словы з гукамі
[дз’], [ц’], ведаць пры дапамозе якіх літар яны перадаюцца на пісьме.
Задачы: стварыць умовы для замацавання правільнага вымаўлення і перадачы на пісьме гукаў [дз’], [ц’]; садзейнічаць пашырэнню слоўнікавага запаса вучняў, развіццю мовы; пазнаёміць з назвамі птушак, выхоўваць любоў да роднай прыроды.
Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютар, прзентацыя "Птушкі Беларусі”,
"Гукі [д], [т]”(1.6)

Ход занятка
1. Арганізацыйны момант.
- Як можна прывітацца? (Добры дзень, прывітанне)
2. Актуалізацыя ведаў. Работа ў парах.
- Выберыце гукі, якіх няма ў рускай мове. ( Катрачка 1)

3. Аб’яўленне тэмы. Пастаноўка мэты .

4. Пастаноўка гукаў [дз’], [ц’]. Чыстагаворкі. (Картачка 2)

5. Гутарка.
- Якая за акном пара года?
- Ці любіце вы зіму?
- За што яна вам не падабаецца?
- За што вы любіце гэту пару года?

6. Аднаўленне тэкста. (Картачка 3)
Дзеці ўстаўляюць патрэбнае слова, разам з настаўнікам тлумачаць яго сэнс.
- Падкрэсліце літары, якія абазначаюць гукі [дз’], [ц’].
- Якія літары стаяць пасля іх? Абвядзіце іх.
Вывад. Гукі [дз’], [ц’] вымаўляюцца мякка, пасля літар, якія іх
абазначаюць пішуцца е, ё, і, ю, я.

7. Хвілінка адпачынку. "Зімовыя забавы”
- Мы з вамі зараз адправімся на прагулку. Яле спачатку трэба апрануцца па пагодзе. Я буду называць адзенне, а вы паказвайце, як вы яго будзеце апранаць. (Калі дзеці не ведаюць, што азначае слова, настаўнік пераводзіць на рускую мову).
Штаны, шкарпэткі, камізэлька, куртка, футра, кажушок, чаравікі, валёнкі, рукавічкі, шапка, шалік.
- Цяпер можна і пагуляць.
З паперы дзеці робяць сняжкі і шпурляюць у мішэнь, намалёваную на дошцы. Затым мішэнь выкарыстоўваецца для зрокавай гімнастыкі.

8. Гутарка.
- Каму зімой цяжэй за ўсіх? (Птушкам)
- Як вы можаце дапамагчы птушкам зімой?
- Якіх птушак вы ведаеце?
Гульня "Назаві птушку”. Прэзентацыя "Птушкі Беларусі”
Дзеці па малюнку пазнаюць птушку і называюць яе. Пры неабходнасці можна уключаць падказку – голас птушкі. Калі дзеці не могуць назваць птушку, гэта робіць настаўнік.
- Якім птушкам патрэбна наша дапамога? Чаму? (Зімуючым)

9. Практыкаванне. (картачка 4)
-Закрэсліце непатрэбную літару. Праверце работу суседа.
- Якія словы можна аднесці да тэмы "Зіма”?
- Якія словы можна аднесці да тэмы "Адзенне?

10. Вынік.
- Як вымаўляюцца гукі [дз’], [ц’]?
- Якія літары пішуцца пасля літар, што іх абазначаюць?
- Як вы лічыце, ці навучыліся вы правільна вымаўляць гукі [дз’], [ц’]?
- Ці запомнілі вы, як яны перадаюцца на пісьме?

11. "Гульня па кругу”. Прэзентацыя "Гукі [д], [т]”(1.6)
Дзеці па чарзе падыходзяць да камп’ютара і ўстаўляюць патрэбную літару ў назву птушкі.
- Якая птушка лішняя? (Індык. Гэта хатняя птушка.)

12. Рэфлексія.
- Ці спадабаўся вам наш занятак?
- Як бы вы ацанілі сваю работу? (Лесвічка поспеху)
- Дзякую за працу.




Дадатак.

Картка 1.
[а], [о], [дз’], [д], [ц’], [ў], [дж], [м], [т], [ч], [л], [л’], [с’], [з], [н’], [б], [ж], [в]

Картка 2.
Дзе- дзе- дзе – лодка на вадзе.
Дзі-дзі-дзі – грыбочкі найдзі.
Дзе-дзе-дзе – вырас на градзе.
Дзі- дзі-дзі – на вуліцу ідзі.
Іць-іць-іць – снег на вуліцы ляжыць.
Аць-аць-аць – весела гуляць.

Картка 3.
Вось вам, дзеці, верш зімовы,
Падкажыце ў вершы словы:
Зімой даліны і сцяжынкі
Пакрылі белыя ___________.
Як шэры воўк завыла глуха
У полі злая _____________.
Сядзяць без ежы ў сцюжу птушкі.
Сябры, зрабіце ім __________.

Картка 4.
(Ц,т)ётка, мя(т,ц)еліца, ш(т,ц)аны,
с(т,ц)южа, гальш(т,ц)ук, ве(ц,т)ер,
с(т,ц)юдзёны, ты(д,дз)ень, ня(д,дз)еля, сера(д,дз)а.

Категория: Разработки уроков | Добавил: Марина | Теги: Падтрымліваючы занятак па беларуска
Просмотров: 7336 | Загрузок: 514 | Рейтинг: 3.5/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]